Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напільнічкам па зубах


«Катаваньні на дыбе». Ангельская ілюстрацыя, 17 стагодзьдзе
«Катаваньні на дыбе». Ангельская ілюстрацыя, 17 стагодзьдзе

Катаваньні — гэта дрэнна. Вельмі дрэнна. Але вось дылема. У нейкай краіне ў нейкім горадзе закладзена выбухоўка вялізнай сілы, якая зруйнуе цэлы мікрараён, будзе дзясятак тысяч ахвяраў. Выбух празь дзьве гадзіны. Але які гэта горад — невядома. Мікрараён за дзьве гадзіны выселіць можна. Нельга выселіць усе мікрараёны ва ўсіх гарадах. Але у вашых руках тэрарыст, які — гэта вядома абсалютна дакладна — ведае ня толькі месца, дзе закладзена выбухоўка, але і спосаб яе нэўтралізацыі. У вас ёсьць дзьве гадзіны і магчымасьць: прымусіць яго сказаць, будучы вельмі дрэнным, антыгуманным. Альбо — застацца гуманістам коштам дзясятка тысяч ахвяраў. Ваш выбар?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG