Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дваццаць гадоў таму пачалася Першая чачэнская вайна

Праспэкт Міру
1/6 Праспэкт Міру
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
У 1995 годзе вуліца Леніна была разьбітая і запоўненая ўцекачамі. Белы будынак - разбураная музычная школа. Цяпер вуліца перайменаваная ў праспэкт Кадырава.
2/6 У 1995 годзе вуліца Леніна была разьбітая і запоўненая ўцекачамі. Белы будынак - разбураная музычная школа. Цяпер вуліца перайменаваная ў праспэкт Кадырава.
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
Студзень 1995. Чачэнскі баец сочыць, як цывільныя асобы перасякаюць плошчу побач з прэзыдэнцкім палацам, руіны будынка на заднім пляне. Сёьня на месцы палаца велізарная мячэць. Праз дарогу - сквер з помнікам загінулым пракрамлёўскім чачэнскім байцам, якія былі забітыя ў сутычках з баевікамі-ісламістамі. Манумэнт усталяваны сярод старых магільных пліт, гэта памяць аб чачэнцах, зьнішчаных у гады сталінскага тэрору.<br />
&nbsp;
3/6 Студзень 1995. Чачэнскі баец сочыць, як цывільныя асобы перасякаюць плошчу побач з прэзыдэнцкім палацам, руіны будынка на заднім пляне. Сёьня на месцы палаца велізарная мячэць. Праз дарогу - сквер з помнікам загінулым пракрамлёўскім чачэнскім байцам, якія былі забітыя ў сутычках з баевікамі-ісламістамі. Манумэнт усталяваны сярод старых магільных пліт, гэта памяць аб чачэнцах, зьнішчаных у гады сталінскага тэрору.
 
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
Праспэкт Міру ў цэнтры Грознага выходзіць на цэнтральны рынак. Тут амаль ня бачна сьлядоў разбурэньняў 1996 году.
4/6 Праспэкт Міру ў цэнтры Грознага выходзіць на цэнтральны рынак. Тут амаль ня бачна сьлядоў разбурэньняў 1996 году.
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
Рынак. На фота, зьнятых у верасьні 1996, чачэнскія байцы езьдзяць з партрэтам свайго лідэра - Джахара Дудаева. Цяпер рынак перанесьлі, а на яго месцы пабудаваныя новыя жылыя дамы.
5/6 Рынак. На фота, зьнятых у верасьні 1996, чачэнскія байцы езьдзяць з партрэтам свайго лідэра - Джахара Дудаева. Цяпер рынак перанесьлі, а на яго месцы пабудаваныя новыя жылыя дамы.
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
На плошчы Мінутка ішлі крывавыя баі. Яна таксама цалкам перабудаваная.
6/6 На плошчы Мінутка ішлі крывавыя баі. Яна таксама цалкам перабудаваная.
Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.
Previous slide
Next slide

11 сьнежня 1994 года прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын падпісаў указ аб «Аб захадах па забесьпячэньні законнасьці, правапарадку і грамадзкай дзейнасьці на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі».

У той жа дзень калёны расейскіх войскаў ўварваліся ў Чачню. Пачалася амаль двухгадовая вайна, якая афіцыйна называлася «аднаўленьнем канстытуцыйнага парадку ».

У выніку баявых дзеяньняў толькі афіцыйна загінулі або прапалі бяз вестак каля шасьці тысяч расійскіх салдат. Страты з чачэнскай боку налічваюць дзесяткі тысяч. Паводле зьвестак «Мэмарыялу», загінулі да 50 тысяч мірных жыхароў рэспублікі.

Цяпер гэтую дату ў Расеі амаль не ўспамінаюць. Яе наступствы да гэтага часу не перажытыя, а абставіны цалкам не зразумелыя. Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што людзі па-ранейшаму адчуваюць, што ад гэтага рэгіёну зыходзіць некаторая небясьпека. Паводле апошняга, лістападаўскага, дасьледаваньня «Левада-цэнтра», які рэгулярна маніторыць сытуацыю з 1991 года, амаль палова рэспандэнтаў — 49 адсоткаў — лічыць становішча на Паўночным Каўказе спакойным. 37 адсоткаў называюць яго напружаным.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG