Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога слабых


Эліяс Марцін, «Густаў ІІІ наведвае Каралеўскую акадэмію мастацтваў» (1782).
Эліяс Марцін, «Густаў ІІІ наведвае Каралеўскую акадэмію мастацтваў» (1782).

Нобэлеўская прэмiя для Беларусi — як Чарнобыль наадварот.

Ейнае выпраменьваньне прасякнула б жыцьцё нацыi на пакаленьнi наперад i асьвяцiла б на пакаленьнi назад. У гэтым сьвятле адкрылася б i стала iснай уся Беларусь, мiнулая i будучая, для сьвету i для сябе самой. Спраўдзiлася б Купалава мэтафара пра пачэсны пасад мiж народамi.

З Нобэлеўскага п’едэсталу загаварыла б уся наша задушаная, закатаваная, расстраляная ў ХХ стагодзьдзi лiтаратура i мова. Яна б уваскросла як Хрыстос пасьля зьняцця з крыжа.

Усё гэта — аргумэнты слабасьцi. Вонкавае прызнаньне — пацьверджанне iстотнасьцi iснаваньня, яго вартаснасьцi — патрэбнае тым, хто сумняецца ў сабе. Беларусы сумняюцца.

Толькi слабыя ведаюць, што такое перамога.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG