Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Пуцін абвесьціць асноўныя напрамкі разьвіцьця Расеі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі сёньня выступіць з пасланьнем да Фэдэральнага сходу. Пасланьне будзе абвешчанае ў 12 гадзін у Георгіеўскай залі Крамля.

Традыцыйна ў пасланьнях да парлямэнту расейскі кіраўнік выкладае свае пазыцыі па асноўных напрамках разьвіцьця Расеі.

Пра што менавіта сёньня будзе казаць Пуцін, шырокая публіка ня ведае, але звычайна асноўная частка пасланьня закранае пытаньні ўнутранага становішча ў краіне, сацыяльна-эканамічную тэматыку, міжнародныя пытаньні.

Як піша ТАСС, «з улікам цяперашняй няпростай сытуацыі Пуцін, верагодна, надасьць гэтаму аспэкту асаблівую ўвагу». У Расеі чакаюць, што Пуцін агучыць новыя тэзісы па ўнутрыэканамічнай палітыкі: аб правядзеньні некаторай лібэралізацыі ў эканоміцы пры захаваньні палітычнага кансэрватызму. Як пішуць «Ведомости», чыноўнікі фінансава-эканамічнага блёку неаднаразова хадзілі да прэзыдэнта і пераконвалі сказаць пра паслабленьні для бізнэсу. Пытаньні міжнароднай палітыкі таксама традыцыйна закранаюцца ў пасланьні да Фэдэральнага сходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG