Ці адэкватна рэакцыя беларускіх уладаў на абвал расейскага рубля?
Расейская валюта працягвае падаць усьлед за зьніжэньнем нафтавых цэнаў. Чым гэта пагражае беларускай эканоміцы? Што павінны былі б рабіць беларускія ўлады ў гэтай сытуацыі? Як можна ацаніць іх рэакцыю на пагрозы з Расеі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць фінансавы аналітык кампаніі Альпары Вадзім Іосуб і прафэсар Барыс Жаліба.