Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 лістапада: у гэты дзень у 1988-м у СССР спынілі глушыць Свабоду


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Горадня — вечар «Каляды з беларускай паэзіяй». Заля Яна Паўла Другога, вул. Парыскай камуны, 1. Пачатак а 18-ай.

Баранавічы — юбілейны канцэрт «ХХ год N.R.M». Клюб «Шакалад», пачатак а 18-ай.

Малдова — выбары ў парлямэнт.

Гэты дзень у гісторыі:

1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939-1940 гадоў.

1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.

1979 — выпушчаны «The Wall», апошні альбом брытанскага гурту «Pink Floyd» у клясычным складзе: Дэйвід Гілмар, Роджэр Уотэрз, Рычард Райт, Нікалас Мэйсан.

1988 — СССР спыніў глушэньне Радыё Свабода.

1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1835 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1874 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік.

1899 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік. Акрамя літаратурнай, мае багатую вайсковую біяграфію. Лынькоў удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў Булак-Балаховіча, быў удзельнікам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор імя Цітовіча.

1971 — Андрэй Кудзіненка, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1900 — Оскар Ўайльд, ангельскі пісьменьнік.

«Што тычыцца сучаснай літаратуры, то я зусім не зьбіраюся яе абараняць. Яна апраўдвае сваё існаваньне вялікім законам Дарвіна пра выжываньне больш вульгарных».

Оскар Ўайльд.

1962 — Макс Фасмэр, нямецкі філёляг-славіст.

Каляндар Бахарэвіча:

30 лістапада 1595 Налівайка з казакамі захоплівае Магілёў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG