Паводле кампаніі Symantec, якая займаецца распрацоўкай антывіруснага забесьпячэньня, вірус Regin — адзін з самых дасканалых шкоднікаў праграмнага забесьпячэньня, за яго стварэньнем можа стаяць цэлая дзяржава.
«Нішто нават блізка да гэтага не стаіць», — сьцьвярджае дырэктар службы кампутарнай бясьпекі Symantec Арла Кокс.
Вірус ужо трапіў у паштовыя сэрвэры кампаніі Microsoft.
Больш за ўсё інфікаваных ім кампутараў, згодна з экспэртамі Symantec, знаходзіцца ў Расеі, Саудаўскай Арабіі, Ірляндыі, Іране і Мэксыцы.