Лінкі ўнівэрсальнага доступу

забарона


Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434). 
Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434). 

калі я ўзяў яе за руку, яна сказала, што на гэта існуе табу. яе прыватнае табу, як у Палінэзіі. я сказаў, што паважаю прыдуманыя ёю законы. але табу на рукі выглядае як забарона на дэсэрт: навошта мне яе вусны, калі яны цалкам даступныя, і мне непатрэбны яе грудзі, бо, да таго як іх крануцца, мне неабходны яе рукі. яна сказала, гэта прынцыпова, бо абяцала сваёй маці, што калі ўжо возьме кагосьці за руку, то гэта будуць толькі яе муж і дзеці.

і мы вырашылі павянчацца, бо рукі яе былі маленечкія, малочнага колеру, з кашэчымі кіпцюрыкамі, і да ўсяго пахлі цытрынамі.

(а. і. бацкель)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org.

Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG