Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада-цэнтар»: 86% расейцаў ганарацца тым, што жывуць у Расеі


86% расейцаў ганарацца тым, што жывуць у Расеі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам» у канцы кастрычніка.

Максымальная колькасьць рэспандэнтаў за ўвесь час апытаньняў паведаміла, што адчуваюць сябе ў расейскім грамадзтве свабоднымі людзьмі. Такімі сябе адчуваюць 69 адсоткаў апытаных. Таксама рэкордна высокім была колькасьць станоўчых адказаў на пытаньне «Ці згодны Вы зь меркаваньнем, што Расея ў цэлым лепш за іншыя краіны?» Поўную ці частковую згоду з гэтай тэзай выказалі 64% апытаных.


Колькасьць згодных са сьцьвярджэньнем «у Расеі адбываюцца цяпер такія справы, што прымушаюць мяне адчуваць сорам за яе» дасягнула мінімуму ізноў жа за ўсе гады назіраньняў. Так думаюць толькі 20%.

На пытаньне пра зьмену стаўленьня жа Расеі і расейцаў за мяжой за апошнія паўгода, 30% адказалі «нас сталі больш баяцца», 24% — нас сталі больш ненавідзець«, 10% — «нас сталі больш паважаць», і 1% — «нас сталі больш любіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG