Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прызнала «Правы сэктар» і УНА-УНСО экстрэмісцкімі арганізацыямі


Сьцяг «Правага сэктару» на Эўрамайдане ў Кіеве, сьнежань 2013-га
Сьцяг «Правага сэктару» на Эўрамайдане ў Кіеве, сьнежань 2013-га

Вярхоўны суд Расеі прызнаў экстрэмісцкай дзейнасьць арганізацыяў «Правы сэктар» і «Ўкраінская нацыянальная асамблея — Украінская народная самаабарона» (УНА-УНСО).

Вярхоўны суд Расеі прызнаў экстрэмісцкай дзейнасьць арганізацыяў «Правы сэктар» і «Ўкраінская нацыянальная асамблея — Украінская народная самаабарона» (УНА-УНСО). Іх дзейнасьць на тэрыторыі Расеі забароненая, паведамляе Інтэрфакс.

Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя арганізацыі «Ўкраінская паўстанцкая армія» і «Трызуб імя Сьцяпана Бандэры». Справа слухалася ў закрытым рэжыме, бо матэрыялы паступілі ў суд з грыфам «Сакрэтна».

У сакавіку Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальныя справы супраць лідэра «Правага сэктару» Дзьмітра Яраша, лідэра партыі «Свабода» Алега Цягнібока і шэрагу чальцоў УНА-УНСО.

Яраша, Цягнібока і актывістаў УНА-УНСО абвінавацілі ва ўдзеле ў ваенных дзеяньнях на баку чачэнскіх сэпаратыстаў падчас вайны ў Чачні. СК таксама абвінаваціў Яраша ў публічных закліках да экстрэмізму і тэрарызму.

Ва Украіне «Правы сэктар» і УНА-УНСО — легальныя грамадзка-палітычныя арганізацыі. У прыватнасьці, «Правы сэктар» браў удзел у мінулых парлямэнцкіх выбарах, хоць і не прайшоў 5-адсоткавага бар’еру. Але сам Яраш стаў дэпутатам Вярхоўнай Рады, перамогшы ў мажарытарнай акрузе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG