Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, паведамляе 5.ua.
Авакаў падкрэсьліў, што да поўнамаштабнай вайны з расейскай арміяй Ўкраіна не гатовая, але здаваць тэрыторыю бяз бою ня будзе.
У апошнія два тыдні з розных крыніц паступала інфармацыя пра тое, што Расея перакідае войскі і тэхніку на ўсход Украіны. Пра перамяшчэньне па тэрыторыі, якую кантралююць сэпаратысты, вялікіх канвояў вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў паведамлялі назіральнікі АБСЭ, прадстаўнікі НАТО і Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Вайсковыя экспэрты канстатуюць, што на Данбасе ёсьць прыкметы падрыхтоўкі да наступальных дзеяньняў з боку сэпаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў.