Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лістапада: 25 гадоў Аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне


Пачатак Аксамітнай рэвалюцыі ў Празе.
Пачатак Аксамітнай рэвалюцыі ў Празе.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск — выстава «Паэтычная вольнасьць без адвольнасьці», прысьвечаная 100-годзьдзю перакладчыка Язэпа Семяжона, адкрываецца ў філіі «Літаратурны музэй Петруся Броўкі». Пачатак а 16-й.

Менск — Канцэрт з удзелам гуртоў «Разьбітае сэрца пацана» і Leibonik у межах Тыдня студэнта, вуліца Талбухіна, 4, 3 паверх. Пачатак а 19-й.

Прага — сьвяткаваньні з нагоды 25-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі. На сайце Свабоды а 16-й гадзіне глядзіце жывы рэпартаж з цэнтру Прагі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1989 — у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі».

1991 — Кангрэс ЗША ўхваляе пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:

9 — Ціт Флавій Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ:

1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца.

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

17 лістапада 1989 пачалася Аксамітная рэвалюцыя ў Чэхаславаччыне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG