У Службе бясьпекі Украіны папярэджваюць расейскіх артыстаў пра магчымую забарону ўезду на тэрыторыю краіны ў выпадку, калі яны прымуць удзел у канцэрце ў Данецку 16 лістапада.
«16 лістапада ў Данецку будзе вялікі канцэрт пры ўдзеле расейскіх выканаўцаў — Юрыя Лазы, Ваенгі, „Іванушак-International“. Мы хочам папярэдзіць усіх гэтых псэўдаартыстаў, што гэта будуць апошнія канцэрты, зь якімі яны прыедуць на нашу тэрыторыю», — сказаў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі ў сераду ў эфіры тэлеперадачы «Шустэр Live».
«А пасьля таго, як яны прыедуць у Данецк і па сутнасьці падтрымаюць тэрарыстаў, мы ім закрыем уезд у іншыя краіны Эўропы. І яны будуць езьдзіць выступаць толькі па расейскіх гарнізонах», — дадаў ён, падкрэсьліўшы, што «гэта абсалютна прынцыповая пазыцыя».