Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акіян Эльзы» ў Менску: трыюмф мастацтва, беларуска-ўкраінскай салідарнасьці і ганьба менскай улады


Наўпроставы лінк

Самай яркай культурнай падзеяй мінулага тыдня стаў юбілейны канцэрт у Менску ўкраінскага рок-гурту “Акіян Эльзы”. Ён стаў трыюмфам мастацтва і беларуска-украінскай салідарнасьці. Але быў азмрочаны дзеяньнямі менскай міліцыі, якая адбірала ў публікі дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны і іншую ўкраінскую сымболіку. Скандал выйшаў па-за межы Беларусі, стаў міжнародным. Пра тры бакі (мастацкі, грамадзянскі і скандальны) канцэрту гавораць маладыя людзі, якія былі на імпрэзе. Гэта – кіраўніца менскай гарадзкой арганізацыі Аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова, якая пацярпела ад дзеяньняў АМАПу і разам са сваімі сяброўкамі і калегамі падала скаргу ў пракуратуру на паводзіны міліцыянтаў. Таксама ў перадачы бярэ ўдзел літаратар, блогер, грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Вядучы – Вячаслаў Ракіцкі. Гутаркі Міхася Скоблы зь дзеячамі навукі і культуры.

XS
SM
MD
LG