ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3 пройдзе супольная прэс-канферэнцыя Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў і Маладых Дэмакратаў з прадстаўленьнем сумеснага пляну дзеяньняў на бліжэйшы час, у тым ліку і на прэзыдэнцкую кампанію. Пачатак у 13.30
Менск. Пасля ўрачыстага адкрыцьця «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй «логвінаЎ», на якім выступяць ганаровыя госьці, адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысьвечаны творчасьці барда часоў «Салідарнасьці» Яцэка Качмарскага. На адкрыцьці шырокай публіцы прадставяць музычны дыск «Муры», беларускія вэрсіі песьняў Качмарскага. Менск, галерэя Ў (пр-т Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19.00.
Ён быў натхнёны і малады, Іх незьлічона было. Ён на плошчы вёў гарады Зь песьняй, што блізка сьвятло. І запальвалі сьвечкі яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён сьпяваў: зруйнуем турму! Яны сьпявалі за ім:
Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае сьвет стары!
Фрагмэнт песьні «Муры» Яцэка Качмарскага (пераклад Андрэя Хадановіча)
Менск. Адбудзецца роварная экскурсія «Легенды і міты менскіх нефармалаў 1980-х: канон Дзьмітрыя Строцава». Пачатак а 18.55. Каб патрапіць на экскурсію, трэба папярэдне запісацца, пазваніўшы на нумар: 8029 7040018.
Горадня. Пахаваньне генэрала Валерыя Фралова.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1925 — спынілася выданьне газэты «Жыцьцё беларуса».
1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.
1982 — Юры Андропаў абраны генэральным сакратаром КПСС.
У гэты дзень нарадзіліся:
1823 — Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.
1885 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.
1911 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.
1920 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.
1958 — Леанід Пранчак, беларускі паэт.
Звонка сьвішча, Вые глуха Цёмнай ноччу Завіруха. Анідзе Няма ёй месца. То галосіць, То сьмяецца. А як стоміцца, Прысядзе Сьнежнай гурбаю У садзе.
Леанід Пранчак, «Завіруха»
У гэты дзёнь памерлі:
1623 - Язафат Кунцэвіч, полацкі уніяцкі архібіскуп. Быў забіты падчас бунту. Абвешчаны сьвятым Рымска-каталіцкай царквы з абавязковаым памінаньнем па ўсім сьвеце.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА