«Мы пакінем дадзеную інфармацыю без камэнтароў», — заявіў у панядзелак прадстаўнік КДБ Беларусі.
Раней генпракуратура Літвы паведаміла, што пасьля доўгага расьсьледаваньня перадала ў Віленскі акруговы суд крымінальную справу ў дачыненьні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі. Асобу падазраванага пракуратура не раскрывае. Аднак вядома, што ён жыхар Вільні, быў затрыманы сёлета ў студзені. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.