Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве дэмаскаваны літовец, які шпіёніў на карысьць Беларусі

абноўлена

Вільня
Вільня

У суд перададзена рэзанансная крымінальная справа, у якой грамадзянін Літвы абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы.

У выніку доўгатэрміновай выведнай апэрацыі было выяўлена, што літовец Р. Л. зьбіраў сакрэтную інфармацыю на карысьць Беларусі. Крыніцы парталу 15min.lt сьцьвердзілі, што інфармацыя не была зьвязаная з палітыкай або палітыкамі, піша Довідас Панцэравас.

Выведную апэрацыю, падчас якой быў затрыманы літовец, што працаваў на Менск, выканаў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы. Дасудовае сьледзтва вялі супрацоўнікі бюро Літоўскай крымінальнай паліцыі, а каардынавала яго Генэральная пракуратура.

Крымінальная справа ў панядзелак была перададзеная Віленскаму акруговаму суду.

Пра сьледзтва ў панядзелак будзе больш падрабязна паведамлена на прэсавай канфэрэнцыі. У ёй возьме ўдзел намесьнік генэральнага пракурора Дарус Раўлушайціс, дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Гядзімінас Грына, начальнік бюро Літоўскай крымінальнай паліцыі Роландас Кішкіс.

Тым часам партал delfi.lt у сваім паведамленьні не называе краіну, на якую працаваў меркаваны шпіён.

Як паведамляе партал delfi.lt, старшыня Нацыянальнага камітэту бясьпекі і абароны Артурас Паўлаўскас сьцьвердзіў, што пакуль што ня мае інфармацыі пра затрыманьне падазраванага ў шпіянажы. Гадаць, чым тая асоба магла займацца, палітык ня ўзяўся.

Член згаданага камітэту, былая міністарка абароны Раса Юкнявічэне таксама паведаміла парталу delfi.lt, што не была паінфармаваная пра контравыведную апэрацыю літоўскіх спэцслужбаў. Пры гэтым яна сказала, што не сумняваецца ў адным — на якую дзяржаву працаваў падазраваны ў шпіянажы і названы толькі ініцыяламі чалавек.

«Я б вельмі зьдзівілася, калі б гэта не была Расея», — сказала Р. Юкнявічэне.

Мэта: стабільнасьць улады А. Лукашэнкі

Сёлета ўвесну Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы (VSD), ацэньваючы пагрозы для нацыянальнай бясьпекі, пісаў, што асноўныя доўгатэрміновыя задачы беларускіх службаў бясьпекі і выведкі палягаюць у тым, каб забясьпечыць стабільнасьць улады прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ўнутры краіны і абараняць палітычныя і эканамічныя інтарэсы Беларусі за мяжою.

«Найбольш актыўна супраць Літвы працуе Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі (КДБ). Гэтая служба галоўную ўвагу надае дзейнасьці беларускіх апазыцыйных арганізацыяў і іх сувязям у Літве. Іншы сталы аб’ект увагі КДБ — беларуская супольнасьць у Літве», — гаварылася ў паведамленьні VSD.

Супрацоўнікі выведкі цьвердзілі, што КДБ таксама шукае праваднікоў інтарэсаў Беларусі сярод літоўскіх палітыкаў, літоўскіх бізнэсоўцаў, што працуюць у Беларусі, прадстаўнікоў расейскамоўных СМІ Літвы.

Галоўнае разьведнае ўплаўленьне (ГРУ) Генэральнага штабу міністэрства абароны Беларусі зьбірае інфармацыю пра літоўскія ўзброеныя сілы, іх боегатовасьць і аб’екты вайсковай інфраструктуры", — паведамлялася ў справаздачы аб пагрозах для нацыянальнай бясьпекі Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG