Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзяка за выпіўку


Карціна чэскага мастака Віктара Олівы «Аматар абсэнту» (1901).
Карціна чэскага мастака Віктара Олівы «Аматар абсэнту» (1901).

Нячаста здараецца, каб камэнтары на сайце РС пісалі вершам. Нам пашанцавала, ды яшчэ як!

МІХАСЮ СТРАЛЬЦОВУ

(камэнтар да рэпартажу Зьмітра Бартосіка: Стральцоў: «Хай нам падзякуюць за тое, што мы пілі»)

Восень. Сiвiзна ды пазалота.
Веерам раскiнецца лiстота,
Зьмеценая ветрам да акна.
Адзiнота, друг мой, адзiнота.
Налiвай вiна.

Сядзем. Памаўчым ды пагаворым.
Дзякуй Богу, тут нiхто ня хворы
I няма пытаньня: пiць цi не?
Апрыёры, друг мой, апрыёры:
Iсьцiна ў вiне.

Хораша сядзiм. I п’ём са смакам.
За сьцяной сусьветнага барака
Вые недарэзаны сабака
У глухiя, шэрыя палi.

А на шклянках — знакi задыяка,
Вершы па кутах — хоць печ палi.

Будзь.
Як той казаў:
хай скажуць дзякуй
нам, што мы пiлi.

(Уладзімер Някляеў, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG