Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Размаўляючы па-руску, ты пасіўна зьнішчаеш беларусаў»


Пачатак шэсьця ў Лошыцкі яр. Архіўнае фота, 2012 год.

Выступаючы 9 лістапада на мітынгу каля Лошыцкага яра ў Менску, намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Юрась Беленькі заклікаў грамадзян Беларусі карыстацца беларускай мовай.

«Сёньня мы знаходзімся ў стане акупацыйнай вайны з Расеяй. Толькі наша беларуская мова можа паставіць заслон гэтай агрэсіі», — мяркуе палітык.

«Размаўляючы па-руску, ты пасіўна зьнішчаеш беларусаў», — дадаў Беленькі, падкрэсьліўшы пры гэтым, што беларусы «выжывуць, нягледзячы ні на што».

Беленькі заявіў, што цяперашнія ўлады Беларусі хаваюць у Лошыцкім яры «нешта важнае і ганебнае для сябе».

«Рэжым ня хоча раскрываць праўды пра бальшавіцкія рэпрэсіі. На гэтым месцы ў свабоднай незалежнай Беларусі зьявіцца мэмарыял, справядлівасьць будзе адноўлена. На магілах не павінны знаходзіцца пясок і аўтамабілі (зараз за дваццаць мэтраў ад памятнага знаку ў гонар бязьвінна забітых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій знаходзяцца аўтастаянкі, вядуцца будаўніча-рамонтныя работы. — БелаПАН)», — сказаў палітык.

Мітынг працягваўся каля паўгадзіны. На ім выступілі прадстаўнікі КХП — БНФ.

Акцыя была прымеркаваная да дня памяці продкаў «Дзяды», традыцыйна арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ. Шэсьце ад Палаца культуры «Лошыцкі» да Лошыцкага яра і мітынг каля памятнага знака былі дазволены гарадзкімі ўладамі. У акцыі ўзялі ўдзел каля пяцідзесяці чалавек.

Людзі ў цывільным назіралі за шэсьцем і мітынгам, вялі відэаздымку, але ў тое, што адбывалася, ня ўмешваліся. Інфармацыі аб затрыманьнях няма.

Паводле зьвестак гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася гэтак званая «Белая дача» — месца разьмяшчэньня спэцкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.

Глядзець камэнтары (32)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG