Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яна пагрукала мне ў чат...» — пра пагрозы, якія нясе беларусам інтэрнэт (ВІДЭА)


Паэт ДаСьлёз чытае верш «Зорка»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

ВІДЭА: Паэт ДаСьлёз чытае верш «Зорка»

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшаў альбом з малюнкамі праекту (НЕ:) вясёлыя карцінкі. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў на сайце svaboda. org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёз, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу.

У альбоме, які сабраў найлепшыя карцінкі, таямнічы мастак сустракаецца з загадкавым паэтам ДаСьлёз, і разам яны запрашаюць у камічную опэру жыцьця.

З нагоды выхаду альбому Свабода абвяшчае конкурс сатырычных малюнкаў і вершаў сярод нашых слухачоў і чытачоў. Пакажыце камічнасьць, парадаксальнасьць і дзівоцтва беларускай штодзённасьці. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае альбом поштай ці з рук у рукі.

Дасылайце вашыя вершы і малюнкі на электронную скрынку radiosvaboda@gmail. com.

Каб атрымаць альбом, прыходзьце на прэзэнтацыю альбому з удзелам паэта Андрэя Хадановіча. Уваход вольны.

13-га лістапада, Менск. Бар «ДК», вул. Талбухіна, 4. 3-і паверх. Пачатак а 19.00.

17-га лістапада, Горадня, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18.30.

19-га лістапада, Магілёў, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18.30.

Зорка

Яна пагрукала мне ў чат

і паказала здымкі:

найпрыгажэйшая зь дзяўчат

сама ішла ў абдымкі.

Я разбаўляў яе, як сьпірт:

а што, калі путана?

Сказала, тролячы мой флірт,

што ў званьні капітана.

Што папік мае быць старым,

як старажытны Кракаў.

Я абяцаў ёй Рым і Крым,

хоць грошай кот наплакаў.

Я разгайдаў зямную вось,

дастаў ёй зь неба зорку,

рахунак засьвяціў — і вось

на нарах плачу горка.

На допыт прывялі, а там —

бяда мая і гора...

— О, капітан! Мой капітан!

— За вас далі маёра!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG