Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 лістапада: «нямы» Пан Тадэвуш у Магілёве, танга ў Нясьвіжы


Пастаноўка "Пана Тадэвуша" ў Купалаўскім тэатры ў Менску.
Пастаноўка "Пана Тадэвуша" ў Купалаўскім тэатры ў Менску.

Бліц-агляд падзеяў і датаў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

Таварыства «Зялёная сетка» запрашае на прэс-канферэнцыю пра лёс экалягічных праектаў і руху зялёных у Беларусі. Бяруць удзел прадстаўнікі Міністэртсва прыродных рэсурсаў, Орхускага цэнтра. Галерэя «Ў». Пачатак а 16-й. 6 лістапада — Міжнародны дзень супрадзеяньня эксплюатацыі навакольнага асародзьдз ў часе войнаў і ўзброеных канфліктаў.

У Менску 20 шматдзетных сем’яў будуць урачыста засяляцца ў новазбудаваны дом (вуліца Караля 14-а, пачатак а 16-й). Менгарвыканкам праводзіць інфармацыйны дзень пра дзяржаўную дапамогу сем’ям з дзецьмі.

У галерэі TUT.BY адкрываецца выстава «Менск-Вільня: мастацкі маршрут Адама Глобуса». Пачатак а 18-й.

Магілёўская прэм’ера рэканструяванай польскай стужкі «Пан Тадэвуш» (1928, рэжысёр Рышард Ардынскі) пройдзе ў кінатэатры " Радзіма" а 17-й. Фільм здымаўся як нямое кіно, здымкі вяліся ў Навагрудзкім ваяводзтве і на возеры Сьвіцязь.

У Нясьвіскім замку пачнецца міжнародны танга-маратон. Удзельнічаць могуць усе ахвотныя, якія валодаюць тэхнікай танцу.

Гэты дзень у гісторыі

1595 — Слуцак захоплены запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснаваны батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.

1860 — Абрахам Лінкальн абраны прэзыдэнтам ЗША.

1940 — У Менску пачаў працу радыёзавод (з 1957 — прыборабудаўнічы).

1992 — Усталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргентынай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.

1884 — Язэп Лёсік, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і памёр у турме.

1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часы нямецкай акупацыі Беларусі.

1912 — Віктар Войтанка, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, сьвятар.

У гэты дзень памерлі:

1862 — Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1893 — Пётар Чайкоўскі, расейскі кампазытар.

1940 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

1980 — Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — Стэфанія Станюта, акторка.

Каляндар Бахарэвіча

6 лістапада 1455 суд адабраў у Гутэнбэрга друкарню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG