Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы не жартуюць


У сеціве працягваецца дыскусія вакол таго, што незалежная газэта Наша Ніва надрукавала анэкдот пра згвалтаваньні побач з інфармацыяй пра тое, што ў Маскве двое беларусаў згвалцілі расейскую актрысу порна-кіно.

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» пераносім дыскусію пра межы сатыры і жартаў з сацыяльных сетак у тэлестудыю. Пра што можна і пра што нельга жартаваць — абмяркоўваюць Аляксей Знаткевіч, які падзяляе сьмех вязьняў і сьмех турэмшчыкаў, і ягоны апанэнт Віталь Цыганкоў, які лічыць, што гумар — гэта ў пэўным сэнсе выцясьненьне страху, своеасаблівая абарона. Трэці бок у дыскусіі — супрацоўнік азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Аяз Ахмедаў, адзін з аўтараў папулярнай сатырычнай праграмы 250 плюс. Вядучая — Ганна Соўсь.

XS
SM
MD
LG