Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя няіснай дзяржавы правяла зьезд у Менску пад лёзунгам «За новы саюз брацкіх народаў»

абноўлена
Дакумэнты гасьцям і дэлегатам зьезду афармлялі актывісткі КПБ, апранутыя ў чырвоныя сукенкі
1/17 Дакумэнты гасьцям і дэлегатам зьезду афармлялі актывісткі КПБ, апранутыя ў чырвоныя сукенкі
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Прэзыдыюм зьезду. На пярэднім пляне былы першы сакратар ЦК КПБ, герой сацыялістычнай працы Мікалай Сьлюнькоў, за ім Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў і іншыя
2/17 Прэзыдыюм зьезду. На пярэднім пляне былы першы сакратар ЦК КПБ, герой сацыялістычнай працы Мікалай Сьлюнькоў, за ім Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў і іншыя
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегатаў зьезду віншавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасьці з Ваўкавыскага раёну
3/17 Дэлегатаў зьезду віншавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасьці з Ваўкавыскага раёну
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Традыцыйна гасьцям зьезду паднесьлі хлеб-соль
4/17 Традыцыйна гасьцям зьезду паднесьлі хлеб-соль
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў (сакратар КПРФ па міжнародных сувязях), Пятро Сіманенка
5/17 Ігар Карпенка, Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў (сакратар КПРФ па міжнародных сувязях), Пятро Сіманенка
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
У прэзыдыюме зьезду у цэнтры лідэр украінскіх камуністаў Пятро Сіманенка
6/17 У прэзыдыюме зьезду у цэнтры лідэр украінскіх камуністаў Пятро Сіманенка
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
7/17
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў, Пятро Сіманенка, Казбек Тайсаеў
8/17 Генадзь Зюганаў, Леанід Калашнікаў, Пятро Сіманенка, Казбек Тайсаеў
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ігар Карпенка ўзнагароджвае Генадзя Зюганава
9/17 Ігар Карпенка ўзнагароджвае Генадзя Зюганава
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў узнагароджвае Пятра Сіманенку
10/17 Генадзь Зюганаў узнагароджвае Пятра Сіманенку
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Узнагароду для адсутнага на зьезьдзе былога лідэра літоўскіх камуністаў Міколаса Буракавічуса атрымаў ягоны калега Юозас Ермалавічус
11/17 Узнагароду для адсутнага на зьезьдзе былога лідэра літоўскіх камуністаў Міколаса Буракавічуса атрымаў ягоны калега Юозас Ермалавічус
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Генадзь Зюганаў дэманструе грамату Мікалая Сьлюнькова
12/17 Генадзь Зюганаў дэманструе грамату Мікалая Сьлюнькова
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Ваўкавыская самадзейнасьць сьпявае «И вновь продолжается бой»
13/17 Ваўкавыская самадзейнасьць сьпявае «И вновь продолжается бой»
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
14/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
15/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Дэлегаты зьезду
16/17 Дэлегаты зьезду
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Фота на памяць
17/17 Фота на памяць
1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).
Previous slide
Next slide

У Менску сабраліся кіраўнікі камуністычных арганізацыяў краінаў былога СССР. У залі гучаў гімн Савецкага Саюзу, на сцэну былі ўнесеныя тры сьцягі: сьцяг Перамогі, сьцяг КПСС і дзяржаўны сьцяг РБ.

1 лістапада ў Менску адбываецца так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС). Ён праводзіцца ў новым будынку музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод удзельнікаў партыйнага форуму — старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў, які яшчэ 31 кастрычніка прыляцеў у сталіцу Беларусі, кіраўнік кампартыі Малдовы Ўладзімер Варонін. Дэлегацыю Беларусі ачоліў першы сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Ігар Карпенка.

Сярод удзельнікаў можна было пабачыць былых мастадонтаў партыйнай працы, першых сакратароў камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Сьлюнькова і Яфрэм Сакалоў.

Зьнешне Зьезд нагадваў партыйныя форумы, якія былі ў савецкія часы, але зь іншым размахам. Напачатку Зюганаў сказаў, што на зьезд вылучана 119 дэлегатаў. Калі параўноўваць з апошнім партыйным XXVIII зьездам КПСС, то там удзельнічалі 4,5 тысячы.

Усе далейшыя атрыбуты нагадвалі ранейшыя камуністычныя партыйныя форумы. Над сцэнай — адзіны лёзунг: «Новы саюз брацкіх народаў». Гучаў гімн СССР. У залю ўнесьлі тры сьцягі: сьцяг перамогі, сьцяг КПСС і дзяржаўны сьцяг РБ. Лідэр беларускіх камуністаў Ігар Карпенка зачытаў вітаньне ад Аляксандра Лукашэнкі.

«Сёньня вашыя партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага разьвіцьця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека, — адзначыў Лукашэнка. — Упэўнены, што вашыя намаганьні будуць і надалей накіраваныя на барацьбу за справядлівасьць і роўнасьць магчымасьцяў, мірнае жыцьцё, права нацыяў на самавызначэньне».

Генадзь Зюганаў у сваім выступе падкрэсьліў, што ў залі сабраліся «самыя стойкія, чэсныя і мужныя» барацьбіты за сацыялістычныя пераўтварэньні. Паводле лідэра расейскіх камуністаў, у розных краінах былога СССР камуністы знаходзяцца ў розных умовах. У самых лепшых умовах, як мяркуе Зюганаў, знаходзяцца камуністы ў Беларусі, дзе Камуністычная партыя дзейнічае ў цесным кантакце з кіраўніцтвам краіны.

Зюганаў прыгадаў і Ўкраіну. Паводле яго словаў, ва Ўкраіне нарастае фашызм, па выніках апошніх выбараў камуністычная партыя не прайшла ў парлямэнт, а пяць з шасьці партыяў, якія туды трапілі, маюць «карычневае адценьне».

Падчас зьезду ўручаліся ўзнагароды. Першую спэцыяльную ўзнагароду СКП-КПСС уручылі Мікалаю Сьлюнькову, а другая была прызначаная Міколасу Буракевічасу. Яго ў залі не было, і ўзнагароду прыняў Юазас Ермалавічус. Абодва ў Літве лічацца здраднікамі літоўскіх нацыянальных інтарэсаў.

Напрыканцы заплянаваная сустрэча з прэсай, якую чакалі тры дзясяткі журналістаў, фактычна пераўтварылася ў маналёгі камуністычных лідэраў.

Зюганаў у прыватнасьці сказаў, што прыкладам для камуністаў зьяўляецца Камуністычная партыя Кітаю і тое, як яна праводзіць рэформы. Таксама расейскі палітык назваў цяпершанія ўлады ва Ўкраіне фашыстоўскімі і заклікаў усіх камуністаў на прасторы былога СССР аб'яднацца для барацьбы з "фашыстоўскай сворай".

Лідэр беларускіх камуністаў Ігар Карпенка сказаў, што Беларусь ня трапіла ў пучыну прыватызацыі і ўдалося пазьбегнуць расслаеньня насельніцтва.

Уладзімер Варонін расказаў пра тое, як адбываецца падрыхтоўка да выбараў у Малдове.

Лідэра ўкраінскіх камуністаў Пятра Сіманенку запыталіся, што будзе рабіць кампартыя Ўкраіны, якая ўпершыню ня трапіла ў Вярхоўную раду. Сіманенка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі прэсу цэнзуравалі, няправільна лічылі галасы. Ён назваў улады ў Кіеве нацыянал-фашыстоўскім рэжымам, які падтрымліваюць алігархі.

СКП-КПСС прадстаўляе сябе як «добраахвотную непалітычную міжнародную грамадзкую фэдэрацыю камуністычных партыяў на постсавецкай прасторы». Папярэдні зьезд праходзіў чатыры гады таму ў Маскве. Чаму цяпер камуністы зьбіраюцца ў Менску? Арганізатары тлумачаць гэта так: «XXXV зьезд СКП-КПСС — юбілейны. А менавіта ў Менску адбыўся першы зьезд РСДРП (Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі). Таму ў гонар юбілею і было вырашана, што зьезд вернецца ў гэты цудоўны горад».

Афіцыйна апошнім зьездам КПСС лічыцца 28 зьезд, які праходзіў у 1990 годзе. Пасьля путчу ГКЧП у 1991 годзе КПСС была зьліквідаваная.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG