Нягледзячы на штогадовыя інвэстыцыйныя форумы, краіна замест інвэстараў атрымлівае чаўнакоў, якія бясконца сноўдаюць празь мяжу. Такую ацэнку інвэстыцыйнай дзейнасьці ўраду даў сёньня А.Лукашэнка, наведваючы Гарадзенскую вобласьць. Тымчасам у суседнюю Расею, дзе рубель абясцэньваецца штодня, рванулі беларускія пакупнікі, каб укласьці грошы ў тавары, шмат таньнейшыя, чым у Беларусі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.