У менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў сэрыі “Залатая калекцыя беларускага пісьменства” выйшла “Выбранае” Максіма Багдановіча. Адметнасьцю выданьня зьяўляецца тое, што ўсе расейскамоўныя творы паэта публікуюцца ў ім па-беларуску. Ці варта перакладаць на родную мову айчынных клясыкаў? Пра гэта ды іншае з укладальнікам кнігі, супрацоўнікам Нацыянальнай Акадэміі навук Юрасём Пацюпам гутарыць Міхась Скобла.