Падзеі дня
30 кастрычніка ў Менску пройдзе першая сустрэча «Хуткія спатканьні (сьпід-дэйтынг) па-беларуску». 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго ня ведаюць, сыйдуцца, каб пазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску. Заяўку трэба дасылаць на artsiadziba@gmail.com, у адказ будуць паведамленыя кавярня і час, дзе пройдзе сустрэча.
Менск — у Галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37-а) лекцыя «Роля рэклямы ў стварэньні вобразаў жанчыны і мужчыны: люстэрка, альбо канвэер?» беларускага экспэрта Ірыны Альхоўкі. Пачатак а 18-ай.
Менск — у кнігарні «логвінаЎ» пры сьвятле сьвечак пройдзе чытаньне кнігі Ядзьвігі Адамчык «СТО грам ГіСТОрый», а таксама будзе прадстаўленая бэта-вэрсія кнігі Адама Глёбуса «Казкі для дарослых» для плятформы Андроід. Пачатак а 19.00.
Менск — у прасторы «ДК» (вул. Талбухіна 4, трэці паверх) пройдзе сумесны канцэрт музыканта, гітарыста гурту «Кактэйль Шаляпіна» Андрэя Сянкевіча і групы «Бачу ўпершыню». Пачатак а 19-ай.
Гэты дзень у гісторыі
1579 — Адкрыты Віленскі ўнівэрсытэт.
1919 — У газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
Макар Краўцоў
1921 — Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
1988 — У Менску разагнаныя «Дзяды». У полі пад Курапатамі былі зачытаныя ўстаноўчыя дакумэнты «Мартыралёгу Беларусі» і Аргкамітэту БНФ.
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном
1871 — Поль Валяры, францускі пісьменьнік.
1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.
1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.
У гэты дзень памерлі
1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД
1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД
1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД
1937 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі. Расстраляны НКВД
2010 — Гары Муліш, нідэрляндзкі пісьменьнік.
Каляндар Бахарэвіча