Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 занатовак для памяці з выбараў ва Ўкраіне


Украінскія выбарцы 26 кастрычніка далі прэзыдэнту Пятру Парашэнку выразны мандат на працяг руху Ўкраіны ў бок Эўропы. Але ўсё яшчэ застаюцца пытаньні, якія могуць выклікаць заклапочанасьць у Кіеве. Некаторыя сюрпрызы і неспадзяванкі сёлетніх парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.

1. Першы раз у гісторыі незалежнай Украіны ва ўкраінскім парлямэнце выразную перавагу будуць мець партыі, якія выступаюць за эўрапейскі шлях разьвіцьця краіны.

2. Блок Пятра Парашэнкі нечакана выпаў вельмі слаба і будзе вымушаны ствараць кааліцыю з Народным фронтам Арсеня Яцанюка.

3. Украінскія радыкалы прайгралі — Радыкальная партыя Алега Ляшко заняла ўсяго пятае месца.

4. Найбольшая неспадзяванка выбараў — трэцяе месца «Самадапамогі» мэра Львова Андрэя Садавога.

5. Першы раз у гісторыі Ўкраіны ў парлямэнце ня будзе камуністаў.

6. Палітычная ўдача адвярнулася ад Юліі Цімашэнкі (яе «Бацькаўшчына» ледзьве здолела пераступіць выбарчы парог).

7. У Вярхоўнай Радзе ўсё ж будзе прарасейская сіла — Апазыцыйны блёк, які ў большасьці складаецца з былых дзеячаў Партыі рэгіёнаў.

8. Яўка на ўсходзе Ўкраіны была выразна ніжэйшай, чым на захадзе. Пятру Парашэнку не ўдалося заваяваць даверу электарату на ўсходзе краіны.

9. У парлямэнце ня будзе ўльтранацыяналістаў — «Правы сэктар» набраў менш за 1% галасоў.

10. Лідэр «Правага сэктару» Дзьмітро Яраш усё ж можа апынуцца ў Вярхоўнай Радзе па выніках галасаваньня ў мажарытарнай акрузе.

Матэрыял падрыхтавала цэнтральная служба навінаў РС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG