Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Настоящее время» Сяргея Дарафеева

абноўлена

Госьць Ганны Соўсь у перадачы «Бяз гальштукаў» — журналіст і вядучы тэлепраграмы «Настоящее время» Сяргей Дарафееў.

Вядучы ток-шоў тэлеканалу АНТ «Выбар» Сяргей Дарафееў быў звольнены пасьля 19 сьнежня 2010 года, калі ў ноч пасьля прэзыдэнцких выбараў задаў у наўпроставым эфіры Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытаньняў, пасьля чаго тая пакінула студыю. Пасьля Сяргей Дарафееў зьехаў ва Ўкраіну, дзе працаваў на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр», на 5-м украінскім тэлеканале. У 2012 годзе атрымаў тэлевізійную прэмію Ўкраіны «Тэлетрыюмф-2012». З кастрычніка Сяргей Дарафееў — вядучы тэлепраграмы «Настоящее время», сумеснага праекта Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG