Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлік галасоў ва Ўкраіне — лідэраў два


Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны па стане на 07:40 27 кастрычніка апрацавала 25,71% пратаколаў вынікаў выбараў у Вярхоўную Раду.

На першым месцы ідзе партыя прэм’ера Арсенія Яцанюка «Народны фронт», зусім побач за ёй «Блёк Пятра Парашэнкі». Пра гэта сьведчаць вынікі, апублікаваныя ў ЦВК на табло сыстэмы «Выбары».

«Народны фронт» на гэты момант лідзіруе з вынікам 21,67 адсотка, «Блёк Пятра Парашэнкі» атрымаў вынік 21,63 адсотка, «Самапомач» — 10,56, «Апазыцыйны блёк» — 9,62, «Радыкальная партыя» — 7, 62, «Бацькаўшчына» — 5,87 адсотка.

Іншыя партыі па стане на гэты момант пакуль не пераадолелі 5-працэнтны бар’ер. Бліжэй за ўсё да яго падышла «Свабода» — 4,59%.

Паводле Нацыянальнага экзыт-полу, у новую Вярхоўную Раду трапляюць сем партый, у тым ліку і «Свабода».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG