Беларускія ўлады вырашылі дэпартаваць у Расею беларускую праваабаронцу Алену Танкачову, пазбавіўшы яе віду на жыхарства. Не былі прынятыя пад увагу ні звароты тысяч людзей у яе падтрымку, ні той факт, што яна каля 30 гадоў пражыла ў Беларусі. У Бабруйску чатыры сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якіх звольнілі з заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, абвясьцілі галадоўку. Яны дамагаюцца аднаўленьня на працы і спыненьня перасьледу свайго прафсаюзу. Віцебская каманда вулічных мастакоў Hood Graff зрабіла «вышыванкавую» лінейку адзеньня і аксэсуараў для ўсясьветна вядомага амэрыканскага рэпэра Snoop Dogg пад слоганам Снуп любіць Беларусь. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.