На якую аўдыторыю былі накіраваныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас прэсавай канфэрэнцыі? Чаму кіраўнік Беларусі дазволіў сабе шэраг заяваў, якія былі расцэненыя як антырасейскія? Што азначаюць новыя тэндэнцыі ў палітыцы беларускіх уладаў — ці гэта тактычныя крокі альбо стратэгічны трэнд? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць эканаміст Сяргей Чалы і намесьнік рэдактар газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў