Сотні паліцэйскіх супрацьстаялі пратэстоўцам, якія ахоўвалі сьпехам узьведзеныя барыкады на галоўнай дарозе гораду побач з штаб-кватэрай ураду Ганконгу. Сілы бясьпекі выкарыстоўвалі пярцовы газ для разгону тых, хто супраціўляўся загаду пакінуць гэты раён.
Паліцыя змагла аднавіць кантроль на магістралі і дэмантавала барыкады.
Дэманстранты, а гэта ў асноўным студэнты і члены прадэмакратычнай арганізацыі Occupy Central, патрабуюць цалкам вольнага галасаваньня за лідэра гэтай тэрыторыі, якая раней была калёніяй Вялікабрытаніі. Кітай, які мае кантроль над Ганконгам, пацьвярджае права жыхароў на выбары, але настойвае на папярэднім адборы кандыдатаў для галасаваньня.