«Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі змагло заразіць сёньняшняе маладое пакаленьне беларусаў страхам перад уладай. А мы зламалі гэты страх», — кажа украінскі журналіст Мустафа Наем. Ён адзін з ініцыятараў стварэньня інтэрнэт-каналу «Грамадзкае тэлебачаньне», быў адным зь першых, хто заклікаў украінцаў выйсьці на Майдан Незалежнасьці, што дало старт Эўрамайдану. У верасьні стала вядома пра намер Мустафы Наема балятавацца ў дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у складзе «Блока Пятра Парашэнкі». У праграме інтэрвію Аляксандры Дынько з Мустафой Наемам. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.