«Арт-Ворша-Рубон» — пад такой назвай у сталічным Палацы мастацтва адчынілася выстава, прымеркаваная да 500-х угодкаў Бітвы пад Воршай. На ёй прэзэнтуюцца каля сотні твораў беларускіх мастакоў, сярод іх — напісаныя на Крапівенскім полі падчас адмысловага пленэру. Госьцем перадачы — удзельнік выставы Аляксей Марачкін.