Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкія падлеткі асвоілі планкінг. Пакуль беспакарана

Планкінг у парку
1/9 Планкінг у парку
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Каля помніка ля чыгуначнага вакзалу
2/9 Каля помніка ля чыгуначнага вакзалу
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
На прыступках кінатэатру
3/9 На прыступках кінатэатру
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Каля Баранавіцкага ваенкамату
4/9 Каля Баранавіцкага ваенкамату
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
На мосьце
5/9 На мосьце
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Каля гандлёвага цэнтру
6/9 Каля гандлёвага цэнтру
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Планкінг каля прыпынку грамадзкага транспарту
7/9 Планкінг каля прыпынку грамадзкага транспарту
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Ля крамы з сымбалічнай назвай
8/9 Ля крамы з сымбалічнай назвай
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Удзельнікі не паказваюць сваіх твараў, хоць кажуць, што пра іх ужо ведаюць
9/9 Удзельнікі не паказваюць сваіх твараў, хоць кажуць, што пра іх ужо ведаюць
​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.
Previous slide
Next slide

​У самых непрадказальных грамадзкіх месцах Баранавічаў можна ўбачыць групу маладзёнаў, якія ляжаць на зямлі з выцягнутымі рукамі. Школьнікі займаюцца папулярным на Захадзе планкінгам.

Як апавёў Свабодзе адзін з удзельнікаў гэтых акцыяў Аляксандар, ён зь сябрамі пачаў рабіць падобныя акцыі выпадкова — каб павесяліцца, зьдзівіць мінакоў ды проста прабавіць час.

Пра планкінг, папулярны на Захадзе, школьнікі прачыталі ў інтэрнэце. Цяпер, кажуць падлеткі, ім ужо цяжка знайсьці ў Баранавічах мясьціну, дзе яны не паляжалі. У сьпісе месцаў, дзе школьнікі займаліся планкінгам — прыступкі гарвыканкаму, ваенкамату, бардзюры фантанаў, гандлёвыя цэнтры, крамы ды рынкі.

Хлопцы думалі паляжаць нават каля гарадзкога аддзелу міліцыі, але потым вырашылі ад гэтай ідэі адмовіцца. На ўсялякі выпадак.

Аляксандар кажа: «Нас ніхто не караў, прэтэнзіяў ад міліцыі не было, аднойчы яны нават бачылі нас, калі мы ляжалі. У сацсетках людзі дыскутуюць. Некаторыя сьмяюцца, а іншых гэта зачапіла, відаць, так, што нават пагражалі, што паб’юць. Але мы на такое не зьвяртаем увагі, проста весела бавім час. Бацькі ведаюць, чым займаемся. Не пярэчаць. Галоўнае, каб хуліганства не чынілі, кажуць, ды ў школе добра вучыліся».

Баранавіцкі планкінг
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:54 0:00
Наўпроставы лінк

Планкінг — гэта акцыя, удзельнікі якой кладуцца на зямлю тварам уніз з выцягнутымі рукамі. Глыбокага сэнсу ў ёй няма. Робяць гэта, каб зьдзівіць мінакоў ды выкласьці фатаздымкі ў сацыяльных сетках.

Упершыню планкінг зьявіўся і распаўсюдзіўся ў Вялікай Брытаніі ў 1997–2010 гадах. У 2009 годзе пра планкінг пачала пісаць заходняя прэса, калі за ляжаньне ў працоўны час аштрафавалі некалькі брытанскіх дактароў. У ЗША аштрафавалі двух братоў, якія ўлегліся проста на даху паліцэйскага аўтамабіля.

Цяпер планкінг распаўсюджаны па ўсім сьвеце, асабліва папулярны ён у Аўстраліі. Нават астранаўты міжнароднай касьмічнай станцыі дэманстравалі фота планкінгу ў космасе.

Тэмы гэтага артыкулу

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG