Швэдзкая каралеўская акадэмія абвесьціць у чацьвер імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі 2014 года па літаратуры. У мінулым годзе ляўрэатам стала аўтар аповесьцяў і апавяданьняў з Канады, пісьменьніца Эліс Манро.
У сьпісе прэтэндэнтаў на прэмію — беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
Галоўнымі яе супернікамі называюць японца Харукі Муракамі і былога вязьня сумленьня з Кеніі Нгугі ва Тхіёнга.