Што Лукашэнка адказаў незалежным пісьменьнікам?
На сустрэчы з Лукашэнкам пісьменьнік Барыс Пятровіч заявіў, што праблемы літаратуры немагчыма вырашыць без вырашэньня праблемаў мовы, а паэт Андрэй Хадановіч пацікавіўся, калі незалежныя літаратары змогуць друкавацца на роўных умовах з калегамі з афіцыйнага саюзу. Пра тое, як Лукашэнка адказаў на гэтыя пытаньні – у нашай праграме З турмы на Акрэсьціна выйшаў актывіст "Зьмены" Павал Вінаградаў, якога беларускія праваабаронцы прапануюць лічыць палітвязьнем за рэкордную колькасьць адміністрацыйных арыштаў На пляцоўцы Tut.by арганізуюцца новыя курсы беларускай мовы. Назва праекту і дэталі пакуль у стадыі распрацоўкі, але вядома, што Кацярына Кібальчыч ня мае дачыненьня да іх арганізацыі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.