Аляксей Марачкін: Мы апіраемся на пераможцаў Аршанскай бітвы
“Арт-Ворша-Рубон” – пад такой назвай у сталічным Палацы мастацтва адчыняецца выстава, прымеркаваная да 500-х угодкаў Бітвы пад Воршай. На ёй прэзэнтуюцца каля сотні твораў беларускіх мастакоў, сярод іх – і напісаныя на гістарычным Крапівенскім полі падчас пленэру. Госьцем перадачы – удзельнік выставы, сябра суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін.