У Бібліятэцы Свабода выйшла чарговая кніга – “Сем худых гадоў”, якую складаюць 63 блогі нашага калегі Юрыя Дракахруста, што зьявіліся на сайце Беларускай Свабоды. Як аналітычная супольнасьць ацэньвае гэтае выданьне? Які партрэт нашага часу паўстае ў гэтай кнізе? Ці можна вывучаць гісторыю па блогах на сайце Свабоды? Гэтыя ды іншыя тэмы ў перадачы “Праскі акцэнт” абмяркоўваюць палітоляг Юры Чавусаў, галоўны рэдактар часопіса Архэ Валер Булгакаў і аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.