Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус-старэйшы пагаворыць з сынам пра «Антымайдан»


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Былы прэзыдэнцкі кандыдат Дзьмітры Вус зноў у цэнтры ўвагі – ягоны сын Іван ладзіць у Менску зьезд «Антымайдану» і зьбіраецца ствараць атрады дапамогі АМАПу. Свае дзеяньні Іван з паплечнікамі зьбіраецца ўзгадняць з КДБ. Вус-бацька кажа, што нічога пра ўсё гэта ня ведае, і абяцае «пагаварыць» з сынам. Апрача гэтага ў праграме: Аляксандар Мілінкевіч, якога Партыя БНФ гатовая падтрымаць у якасьці адзінага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2015 году, яшчэ ня вырашыў, ці будзе ўдзельнічаць у гэтай кампаніі. Беларуская футбольная зборная фактычна страціла шанцы патрапіць на чэмпіянат Эўропы 2016 году. Якія пэрспэктывы нацыянальнай каманды? Лявон Вольскі расказвае пра свой вялікі канцэрт, які прайшоў у Вільні ў мінулую суботу. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG