Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі мільянэр: «Помсты з Масквы не баюся»


Вячаслаў Канстанціноўскі (зьлева) у Кіеўскім вайсковым шпіталі. Частку грошай ад продажу аўтамабілю «Ролс-Ройс» ёнахвяраваў на патрэбы параненых
Вячаслаў Канстанціноўскі (зьлева) у Кіеўскім вайсковым шпіталі. Частку грошай ад продажу аўтамабілю «Ролс-Ройс» ёнахвяраваў на патрэбы параненых

Вячаслаў Канстанціноўскі прадаў свой «Ролс-Ройс», ахвяраваў грошы ўкраінскай арміі і сам пайшоў ваяваць. А цяпер яшчэ балятуецца ў дэпутаты Вярхоўнай Рады.

На Украіне працягваецца радыкальная зьмена эліт. Да выбараў у Вярхоўную Раду рыхтуюцца людзі, якія раней у палітыцы ня ўдзельнічалі. Яны былі актывістамі Майдану, цяпер ваююць на ўсходзе краіны. Закон аб люстрацыі, прыняты нядаўна, дапаможа пазбавіць рычагоў улады постсавецкіх чыноўнікаў і дэпутатаў, якія прыватызавалі Ўкраіну ў часы праўленьня Януковіча. У Маскве новых палітыкаў, якіх высунуў Майдан, баяцца, іх загадзя ўносяць у сьпісы ворагаў.

Кіеўскі бізнэсмэн Вячаслаў Канстанціноўскі быў удзельнікам украінскай рэвалюцыі, а калі пачалася вайна на ўсходзе, вырашыў пайсьці добраахвотнікам у групу хуткага рэагаваньня «Кіеў-цэнтар».

Вячаслаў Канстанціноўскі разам з братам Аляксандрам кантралююць Kyiv Donbas Development Group. Сярод найбольш вядомых праектаў бізнэсоўцаў — 30 установаў хуткага харчаваньня «Пузата хата» і сетка рэстаранаў «Carte Blanche».

Браты Канстанціноўскія
Браты Канстанціноўскія

У 2013 годзе часопіс «Фокус» ацаніў маёмасьць братоў Канстанціноўскіх на 355 мільёнаў даляраў. Вялікую ўвагу прыцягнула рашэньне Вячаслава прадаць аўтамабіль «Ролс-Ройс Фантом», а грошы выдаткаваць на патрэбы ўкраінскай арміі. 8 жніўня Вячаслаў Канстанціноўскі напісаў у фэйсбуку аб тым, што аўтамабіль прададзены за 2,5 мільёна грыўняў. 500 000 грыўняў бізнэсовец ахвяраваў на патрэбы параненых у кіеўскім вайсковым шпіталі, на 2 мільёны закупіў сродкі транспарту і экіпіроўку для аснашчэньня падразьдзяленьня, якое дзейнічае ў зоне ваеннага канфлікту.

Празь некалькі дзён пасьля гэтага ў Маскве зьявілася паведамленьне аб тым, што браты Канстанціноўскія патрапілі ў поле зроку расейскага Сьледчага камітэту і, разам з іншымі спонсарамі ўкраінскіх сілавікоў, будуць уключаныя ў сьпіс чыноўнікаў, палітыкаў і бізнэсоўцаў, якія аб’яўленыя ў вышук з прычыны вайны ў Данецкай і Луганскай абласьцях. А 13 верасьня, вярнуўшыся з зоны баявых дзеяньняў, Вячаслаў Канстанціноўскі напісаў у сваім фэйсбуку аб намеры ўдзельнічаць у выбарах у Вярхоўную Раду.

«У выпадку посьпеху спадзяюся зрабіць усё, каб тыя пакуты, тыя ахвяры, якія панесла ўся краіна, не былі марныя! Каб жыцьцё салдата была больш каштоўнае, чым сувязі генэрала, каб чыноўнікі служылі людзям, а ня людзі ім, каб нашы грошы — выдзеленыя замест школаў і шпіталяў, на войска — ня кралі, а тыя, хто ўсё ж такі гэта зрабіў, доўга гнілі ў турме!»

***

Вячаслаў Канстанціноўскі распавёў Радыё Свабода пра тое, што ён бачыў у зоне АТА, і аб сытуацыі ва ўкраінскай арміі.

— Вячаслаў, вы прадавалі свой "Ролс-Ройс« — не шкадуеце, штозрабілі гэты рамантычны жэст?

— Вядома, не шкадую. Але гэта ўсё сіла брэнду. Калі мы кэш проста ў ашчадкасу прынесьлі і пералічылі ў Мінабароны, што значна складаней, гэта прайшло незаўважаным. «Ролс-Ройс» — гэта брэнд, ён адыграў сваю ролю, прыцягнуў павышаную ўвагу, хоць на самай справе пазбавіцца ад машыны лягчэй, чым ад наяўных грошай ва ўмовах, калі няма ніякага бізнэсу.

— Нельга сказаць, што прайшло незаўважаным, таму што Сьледчы камітэт Расеі прыгразіў, што абвесьціць ў вышук спонсараў ўкраінскай арміі. Там ёсьць і ваша імя, і імя вашага брата.

— Гэта найлепшая ўзнагарода. Сьледчы камітэт — адзіны, хто заўважыў нашы заслугі.

— Ці не баіцеся помсты з Масквы?

— Па-першае, я ў бліжэйшым часе ў Маскву не зьбіраюся. Па-другое, ёсьць значна больш сур’ёзныя рэчы, якіх варта баяцца, — гэта «Грады», «Сьмерчы», «Цюльпаны» і гэтак далей. Помсты з Масквы не баюся.

— Раскажыце, калі ласка, аб сваім досьведзе добраахвотніцтва. Вы служылі ў групе хуткага рэагаваньня «Кіеў-цэнтар» ...

— Гэтая група паўстала адразу пасьля Майдану, яна была створана для барацьбы з марадзёрамі і з «цітушкамі». А потым мы ўжо працягвалі вайсковую падрыхтоўку, а калі пачаліся падзеі на ўсходзе, нас было каля 15 чалавек, мы выехалі ў зону АТА. Мы фармальна не ўваходзілі ў батальён «Кіеў-1», у нас былі свае задачы. Я ня ўсё магу абмяркоўваць з-за пытаньняў асабістай бясьпекі. У першы пэрыяд, калі я там быў, мы базаваліся з батальёнам «Кіеў-1», а потым з вайсковымі злучэньнямі, таму што патрэбна была база, нам трэба недзе начаваць і гэтак далей.

— Вы адчувалі падтрымку насельніцтва тэрыторый, вызваленых у ходзе антытэрарыстычнай апэрацыі, або ў асноўным яны ставіліся да вас насьцярожана або варожа?

— Па-рознаму бывала. Нейкая частка людзей ставілася насьцярожана, нейкая частка варожа. Але і дастаткова людзей было, якія вельмі прыязна былі настроеныя, хваляваліся, каб мы не сышлі. Гэта было ў Славянску, калі толькі Славянск вызвалілі. Выходзілі ў вышыванках, прыносілі ваду, размаўлялі.

— Ці зьмянілася ў вас за гэты час ўяўленьне аб суперніку? Хто гэты праціўнік?

— Гэта камбінацыя зь мясцовых жыхароў, нейкая частка замбаваная, яны ўпэўненыя, што прыйдуць бандэраўцы і будуць іх забіваць і прымушаць размаўляць па-ўкраінску. Нейкая частка людзей ваюе за грошы, ім у прынцыпе ўсё роўна, з кім ваяваць. Гэта люмпэны, крымінальнае асяродзьдзе, наркотыкі прысутнічаюць. Нейкая частка расейскіх наймітаў. А апошнія падзеі — гэта ўжо былі рэгулярныя расейскія часткі.

На фронце
На фронце

— Ці можа цяпер, пасьля таго, як уступілі ў справу рэгулярныя расейскія часткі, антытэрарыстычная апэрацыя завяршыцца посьпехам, поўным разгромам праціўніка, ці пра гэта не даводзіцца марыць?

— Войска сёньня знаходзіцца ў такім стане, што складана пра гэта казаць, таму што і ў баевікоў, і тым больш у рэгулярных частак сучасная зброя, яны значна лепш забясьпечаныя, у іх сыстэмы карэктаваньня агню, яны вельмі дакладна б’юць. Яны бароняцца, бэтануюць ўмацаваньні. Я не такі ўжо ваенны спэцыяліст, але ведаю, што тых, хто наступае, павінна быць у пяць разоў больш, таму што ў іх у пяць разоў больш страт. Для таго, каб штурмаваць, патрэбныя зусім іншыя сілы, зусім іншае аснашчэньне. І самае складанае — гэта наяўнасьць мірнага насельніцтва. Там немагчыма ўжываць цяжкую артылерыю, таму што гінуць людзі, якія не вінаватыя. У нашай арміі вельмі абмежаваны спэктар дзеяньняў. Я думаю, у дадзенай сытуацыі разгром без глябальных ахвяраў, без зьнішчэньня ўсяго, што там ёсьць, немагчымы.

— Каардынатар батальёну «Кіеў-1» Яўген Дэйдэй днямі казаў, што ўкраінская армія гатовая да зімы толькі на 10%, элемэнтарна няма чаго апрануць, няма цёплых рэчаў. Гэта сапраўды так, ці ён згушчае фарбы?

— Я думаю, што гэта блізка, хоць у мяне няма статыстыкі. Калі я ад’яжджаў дзён дзесяць таму, яшчэ было цёпла, але ўжо і ў Кіеве адчуваецца холад, а там ноччу напэўна холадна. Я ўпэўнены, што ёсьць вялікі недахоп цёплай бялізны, і абутак патрэбны, і зімовая форма патрэбна. Гэтая праблема існуе.

— Шмат хто кажа, што віна за тое, што войска так дрэнна забясьпечана, ляжыць на карумпаваных чыноўніках, раскрадальніках, а можа быць і тых, хто сьвядома працуе на Расею. Гэта так?

— Плюс яшчэ і абыякавасьць. Ёсць людзі, якія, напэўна, сьвядома працавалі супраць Украіны, плюс карупцыя, якая нікуды не магла дзецца за некалькі месяцаў. Калі яна была ў войску 23 гады, яна і ня зьнікла нікуды. Плюс гэта проста наплявацельскае стаўленьне, якое можа прыраўноўвацца і да здрады, і да карупцыі. Калі я экіпірую сваіх людзей, я ўнікаю ва ўсе дробязі. Зразумела, што ёсьць праблемы, ёсьць складанасьці, але калі хочаш, ты іх вырашаеш. Вядома, у маштабах арміі гэта ўсё складаней, павінна быць адзіная сыстэма, якую трэба выбудаваць, а яна была разваленая. У мяне дакладных дадзеных няма, таму не магу зрабіць адназначную выснову. Але прысутнічае і карупцыя, і абыякавасьць, і здрада.

— Вы ведаеце, што існуюць пляны будаўніцтва сьцяны, якая адгародзіць Расею ад Украіны. Можна казаць і пра сьцяну нябачную, сьцяну адчужэньня. Патрэбна такая сьцяна, патрэбныя такія сьцены?

— Я не ваенны спэцыяліст, але думаю, што адназначна сыстэма абароны нам патрэбна. Доўга яшчэ патэнцыйная пагроза будзе. Уплываць на Украіну такім спосабам — гэта фактычна адзіны шлях для Расіі, каб карэктаваць наша жыцьцё. Калі яны пайшлі на адкрытае ваеннае ўмяшаньне і на агрэсію, гэта можа паўтарыцца. Я думаю, што ЛНР і ДНР будуць такім рычагом уплыву, у любы момант можа ўзьнікнуць новы канфлікт, любая нагода. Мы разумеем, што яго асабліва ніхто і не шукае. Заўтра скажуць, што ў Херсонскай або Запароскай вобласьці дрэнна ставяцца да расейскамоўных. Усё магчыма, і нам трэба да гэтага рыхтавацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG