Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея плянуе забраць у Беларусі мільярд даляраў


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Намесьніка старшыні Савету міністраў Уладзімер Сямашка спрабуе дамовіцца зь віцэ-прэм’ерам расейскага ўраду Аркадзем Дварковічам на перамовах у Маскве аб кампэнсацыі стратаў ад плянаваных Расеяй зьменаў у падатках і мытах на нафту і нафтапрадукты. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, страты Беларусі ад падатковага манэўру Масквы могуць перавысіць мільярд даляраў Загадам адміністрацыі Менскага трактарнага заводу прадпрыемства ня будзе працаваць па пятніцах цягам кастрычніка. На чатырохдзёнку пераведзеныя 90% працаўнікоў МТЗ. На 15 сутак асудзілі 30-гадовага беспрацоўнага Паўла Сьпірына. Паводле інфармацыі выданьня «Беларускі партызан», Сьпірын разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Менскага гарвыканкаму тэкст сатырычнай аповесьці пра кіраўніка гораду — Мікалая Ладуцьку. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG