Менск — у кнігарні «Логвінаў» прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Пр. Незалежнасьці, 37-а. Пачатак а 18-ай.
Горадня — праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі выступіць перад гарадзенцамі а 18.00 па адрасе: Будзёнага, 48а (асобны будынак, былы домік консула). Алесь Бяляцкі прэзэнтуе таксама свае турэмныя нататкі, якія сёлета выйшлі асобнай кнігай «Іртутнае срэбра жыцьця».
Гэты дзень у гісторыі:
1590 — Ліда атрымала герб
1787 — у Філядэльфіі прынятая Канстытуцыя ЗША
1939 — Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь
У гэтыя дні нарадзіліся:
1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі
1891 — Генадзь Смоліч, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР
1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі
Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс. Максім Танк
1949 — Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.
1959 — Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты "Наша Ніва", супрацоўнік Радыё Свабода.
У гэтыя дні памерлі:
1999 — Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі
2013 — Віктар Маркавец, беларускі мастак
Каляндар Бахарэвіча: