Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамір’е парушана. Бой набліжаецца да Марыюпалю

абноўлена

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

У Марыюпалі ідзе бой каля блёкпоста з напрамку Новаазоўску, захопленага раней сэпаратыстамі і расейскімі войскамі, паведамляе ў ноч на нядзелю карэспандэнт Радыё Свабода. Паводле яго слоў, чутныя выбухі, артылерыя працуе з абодвух бакоў.

Жыхары гораду й журналісты, якія знаходзяцца там, паведамляюць, што баявыя дзеянні, якія ўсчаліся на ўсходзе ад гораду, набліжаюцца да Марыюпалю. Паводле паведамленняў, гаворка ідзе пра магутны абстрэл, верагодна, з «Градаў» або артылерыі.

Паводле некаторых паведамленьняў, агнём праціўніка зьнішчаны адзін з блёкпастоў украінскіх сіл на ўсход ад Марыюпалю, але байцы пасьпелі адысьці. Дакладнай інфармацыі з гэтай нагоды няма.

Ёсьць непацьверджаныя паведамленьні, што снарады трапілі ў гарадзкія будынкі.

Таксама гарыць адна з бэнзаналіўных станцый, пажар відаць з многіх раёнаў.

Паведамленьні ў твітэры ДНР
Паведамленьні ў твітэры ДНР

Акрамя таго, паведамляюць пра бранетэхніку ўкраінскіх войскаў, якая заяжджае ў горад з усходняга кірунку.

Карыстальнікі твітэру прасоўваюць новы хэштэг — #RussiaViolatedCeasefire

Афіцыйна гэтыя падзеі ўкраінскі бок, падобна, яшчэ не камэнтаваў.

Тым часам сэпаратысты, з аднаго боку, заяўляюць, што рэжым спыненьня агню парушыў украінскі бок, абстраляўшы іхні блёкпост, адначасова з тым яны сьцьвярджаюць, што «ўзброеныя сілы „Наваросіі“ бяруць Марыюпаль».

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

У зоне баявых дзеяньняў абвешчана спыненьне агню. Бакі заяўлялі, што гэтага рэжыму пераважна прытрымліваюцца, хоць асобныя парушэнні адбываліся. Бакі абвінавачвалі ў гэтых парушэньнях адзін аднаго і адмаўлялі сваю віну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG