Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка гатовы спыніць агонь на ўсходзе Ўкраіны


Па заканчэньні сустрэчы з кіраўнікамі вядучых краін НАТО ва Ўэльсе прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што загадае узброеным сілам Украіны, якія змагаюцца супраць прарасейскіх сэпаратыстаў, спыніць агонь ад пятніцы.

Выступаючы ў кулюарах саміту НАТО ва Ўэльсе ў чацьвер, ён адзначыў, што пагадненьне аб спыненьні агню было умовай правядзеньня сустрэчы ў Менску ў пятніцу прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, заўтра ў 14:00 паводле мясцовага часу павінна адбыцца сэсія трохбаковай кантактнай групы. На ёй павінен быць падпісаны дакумэнт, які акрэсьлівае паэтапную рэалізацыю мірнага пляну для Ўкраіны. Пры ўмове, што сустрэча адбудзецца, я загадаю Генэральнаму штабу ўвесьці двухбаковае спыненьне агню і мы спадзяемся, што рэалізацыя мірнага пляну пачнецца заўтра», — сказаў Пятро Парашэнка.

Лідэры сэпаратыстаў таксама заявілі, што гатовыя спыніць агонь, калі будзе дасягнутая дамоўленасьць на перамовах у Менску 5 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG