Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данеччыне шукаюць зьніклых беларусаў (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Ва Ўкраіне ў раёне гораду Янакіева Данецкай вобласьці зьніклі двое грамадзян Беларусі – браты Аляксандар і Эдуард Хадзько. Эўразьвяз увёў у дзеяньне новы пакет санкцый супраць Расеі. Санкцыі закрануць расейскія банкі, нафтавую галіну, ваенна-прамысловы комплекс і палітыкаў, што падтрымліваюць сэпаратысцкія памкненьні на ўсходзе Ўкраіны. Пра ўвядзеньне падобнага пакету санкцый ад сёньняшняга дня заявіў таксама Вашынгтон. Шэраг экспэртаў кажа, што санкцыі могуць адбіцца і на беларускай эканоміцы. Актывісты непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі распачалі ў Горадні збор подпісаў супраць зьменаў у Закон аб адукацыі. Яны мяркуюць, што калі гэтыя зьмены будуць прынятыя, навучаньне на польскай мове ў Беларусі можа наагул зьнікнуць. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG