Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Ад разьвіцьця падзей ва Ўкраіне будзе залежаць і наш лёс


Аляксандар Мілінкевіч.
Аляксандар Мілінкевіч.

У Літве праходзяць заняткі грамадзкай школы «Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі».

Ад разьвіцьця сытуацыі ва Ўкраіне будзе залежаць і лёс Беларусі, заявіў старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, выступаючы 26 жніўня пад Вільняй перад удзельнікамі школы «Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі».

«Безумоўна, для Расеі сёньня галоўнае — аслабляць Украіну, для яе вельмі важна, каб украінцы не ішлі ў НАТО. Ад разьвіцьця падзей там будзе залежаць і наш лёс», — цытуе Мілінкевіча прэс-служба руху «За свабоду».

Адну з праблемаў Беларусі палітык бачыць у зьнішчэньні беларускай эліты. «Беларус страціў арыентацыю. Я так шмат гавару пра нацыянальную сьвядомасьць, бо каб ісьці ў Эўропу, нам неабходна Адраджэньне», — адзначыў ён.

Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, як паведамляе прэс-служба арганізацыі, «з аптымізмам прывёў вынікі сацыялягічных апытаньняў, якія паказваюць высокую сымпатыю беларусаў да Эўразьвязу»:

«Такая колькасьць людзей, якія хочуць руху ў бок Эўропы, ідзе на карысьць не літоўскаму „Акропалісу“, а эўрапейскім каштоўнасцям», — сказаў ён. На думку Губарэвіча, у Беларусі «існуе велізарны патэнцыял эўрапейскай опцыі, хоць, зразумела, ён не такі высокі, як ва Ўкраіне».

Школа «Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі», арганізаваная рухам «За свабоду», стартавала ў Вільні днямі. У першы дзень у якасьці лектараў перад слухачамі выступілі Ўладзімір Арлоў, Валер Булгакаў, Алесь Лагвінец і Яраслаў Крывой, паведамляе прэсавая служба руху «За свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG