Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі захапілі 7 населеных пунктаў на Данбасе


Захопленыя ўкраінскім войскам у палон расейскія дэсантнікі.
Захопленыя ўкраінскім войскам у палон расейскія дэсантнікі.

З тэрыторыі Расеі працягваюцца масіраваныя артылерыйскія абстрэлы, урываюцца чарговыя калёны цяжкай вайсковай тэхнікі, — паведамілі ў Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Расейцы і баевікі захапілі сем населеных пунктаў непадалёк ад Новаазоўску, паведамляе сайт Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру РНБА:

«На поўнач ад Новаазоўску расейцы і тэрарысты захапілі вёскі Маркіна, Коўскае, Шчарбак, Клімкіна, Сядова-Васільеўка, Кузьняцы, Розы Люксэмбург», — гаворыцца ў паведамленьні.

На ўсходзе Ўкраіны зьявіліся вайскоўцы без апазнавальных знакаў, зазначаюць відавочцы, паведамляе УНІАН.

З тэрыторыі Расеі ідуць масіраваныя артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў Гусельшчыкава, Сядова, Абрыў і Халоднае.

«Агонь артылерыі карэктуецца бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі расейскіх Узброеных сілаў», — адзначае РНБА.

Апрача таго, прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі паведамляе, што ва Ўкраіну з Расеі прарвалася калёна з «Градамі», «КамАЗамі» і «Ўраламі» з жывой сілай.

«На выезьдзе з населенага пункту Пабеда разгорнуты штаб батальёну тактычнай групы расейскіх вайскоўцаў. У Амвросіеўку зайшлі 5 БТР. На працягу сутак расейскі бок працягваў працэс перакіданьня вайсковай тэхнікі ў памежныя з Украінай раёны, у першую чаргу ў Растоўскую вобласьць», — паведаміў прэсавы цэнтар АТА на сваёй старонцы ў Facebook. «Вайскоўцы атрымалі зьвесткі пра рух калёны тэхнікі ў колькасьці да 100 адзінак (танкі, БТР, РСЗА „Град“, БМП) па дарозе „Старабешава — Тэльманава“ ў кірунку населенага пункту Тэльманава. Адзначаецца наяўнасьць наступных апазнавальных знакаў на тэхніцы: кругі або трыкутнікі белага колеру», — цытуе прэсавы цэнтар АТА агенцтва УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG