Пасьля таго, як аўтобус з пілігрымамі быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ, у паліцыю павезьлі Вольгу Завадзкую, маці забітага журналіста Зьмітра Завадзкага, і яшчэ аднаго актывіста для высьвятленьня асобаў.
Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зьняць майку "Стоп – Пуцін".
Усё ж актывістам далі наведаць Катынь, пасьля чаго яны вярнуліся да беларуска-расейскай мяжы. У Катыні актывістаў увесь час здымалі на відэа. Усю дарогу іх суправаджала міліцэйская машына з уключанай мігалкай.
Заяжджаць у Смаленск ім было забаронена. Па прыезьдзе да мяжы актывісты зьбіраліся паехаць у Рудню, дзе ўтрымліваліся Вольга Завадская і затрыманы актывіст, аднак ім гэта было забаронена. Толькі каля дзясятай вечара актывістам дазволілі забраць з Рудні затрыманых, паведамляе сайт БХД.