Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну едзе яшчэ 90 расейскіх грузавікоў


У бок ўкраінскай мяжы пачаўся рух яшчэ 90 грузавікоў, да якіх расейскі бок не дапусьціў ні ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў, ні прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Андрэй Лысенка.

Паводле яго слоў, сёньня ў 11:10 34 аформленыя грузавіка са складу расейскага «гуманітарнага канвою» самастойна накіраваліся ў бок Украіны праз пункт пропуску «Ізварына», які часова знаходзіцца пад кантролем баявікоў. Адначасова ў РНБА заявілі, што рух адбываецца без суправаджэньня і ўдзелу прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і ў парушэньне раней дасягнутых дамоўленасьцяў паміж Украінай і Расеяй па доглядзе і афармленьні расейскага гуманітарнага грузу.

Лысенка падкрэсьліў, што адказнасьць за бясьпечны рух расійскай калёны па тэрыторыі, якая часова не кантралюецца украінскімі сіламі, ляжыць выключна на Расейскай Фэдэрацыі.

Раней у МЗС Расеі заявілі, што Масква прыняла рашэньне аб руху «канвою» ва Украіну ў аднабаковым парадку.

У МЗС Украіны заявілі, што гэта агрэсія і парушэньне нормаў міжнароднага права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG